Маштабная кібератака, арганізаваная ўкраінскай ваеннай выведкай (ГУР), паралізавала працу ключавых банкаўскіх устаноў і плацежных сістэм у Расіі.
Кліенты найбуйнейшых расійскіх банкаў, такіх як Ашчадбанк, Альфа-Банк, Райффайзен Банк і ВТБ Банк, сутыкнуліся з праблемамі пры спробе скарыстацца электронным банкінгам і іншымі лічбавымі сэрвісамі.
Акрамя таго, былі заблакаваныя або парушаная праца нацыянальных плацежных сістэм: Сістэма хуткіх плацяжоў і Нацыянальная сістэма плацежных картак. Кібератака, якая пачалася ў аўторак, закранула і мабільных аператараў, што прывяло да перабояў у мабільнай сувязі і доступе да Інтэрнэту.
Расійскія ўлады прызналі, што кібэратака мела месца, назваўшы яе справай рук «палітычна матываваных хакераў». У сваю чаргу прадстаўнікі ГУР з гумарам пракаментавалі сітуацыю, адзначыўшы, што такім чынам яны дапамагаюць Расіі «вярнуцца да сваіх каранёў» і адмовіцца ад «варожых ліберальных каштоўнасцяў», такіх як анлайн-сэрвісы ды сець Інтэрнэт, піша польскае выданне.
юл